Сінхронны пераклад: ці магчыма не звяртаць болей увагу на свой голас?


Нейралінгвістыка спрабуе адкрыць сакрэт, які дазваляе перакладчыкам-сінхраністам без перашкоды ўзнаўляць тэкст на іншай мове. Зразумела, аднак, што адказ на гэтае пытанне злучаны не з пэўнай часткай мозгу, але ж у маланкавай каардынацыі розных яго частак.

У 90–х Франка Фабро і яго супрацоўнікі з Універсітэта Трыеста правялі эксперымент, дзе дзве групы студэнтаў вымаўлялі назвы месяцаў наадварот. Падчас гэтага яны чулі гук свайго голасу ў навушніках.

Да таго часу, пакуль іх голас не прайгралі зноў з затрымкай у 150-200 мс, ўсё было добра. Але ж, калі з’явілася затрымка гуку, ці “рэха”, гэты эксперымент не выклікаў цяжкасцяў толькі ў студэнтаў перакладчаскіх факультэтаў.

Джэф Уотс напісаў добры артыкул паводле гэтай спробы. А саму спробу можна паглядзець на відэа ўверсе.

Glossarmanager: кіраванне тэрміналогіяй

Glossarmanager: кіраванне тэрміналогіяй

Вядзенне тэрміналагічнай базы дадзеных

Некалькі тыдняў таму я знайшоў неверагодны інструмент, які дагэтуль пазбягаў маёй увагі. Тым больш прыемна адрэкамендаваць вам Glossarmanager – праграму кіравання тэрміналогіяй, якая распрацоўваецца с 2008 года Франком Брэмпелем (Glossarmanager GbR, Бон, Германія). Continue reading “Glossarmanager: кіраванне тэрміналогіяй”

Беларускамоўная лакалізацыя WordPress

Беларускамоўная лакалізацыя WordPress

Нарэшце выйшла беларускамоўная лакалізацыя WordPress.

За апошні тыдзень было зроблена два выпуску платформы: 4.6 і 4.7. Старэйшая версія ўжо была апублікавана аўтаматычна разам з моўным пакетам, ранейшая версія будзе даступная сёння, а 0:00 UTC ці 3:30 па Менску.

У хуткім часе таксама з’явяцца пераклады для найчасцей за ўсё выкарыстоўваемых плагінаў: Jetpack, Akismet, Contact form 7, YOAST SEO, Polylang (варты ўвагі плагін для тых, чый блог размаўляе на некалькіх мовах) і іншыя; неўзабаве будуць абноўлены пераклады каталогаў плагінаў і тэм WordPress. Таксама працуе сайт беларускай каманды лакалізатараў, форумы падтрымкі.

Калі вы заўважылі памылкі ці хочаце дапамагчы – звяжыцеся са мной праз гэты сайт, LinkedIn ці праз сайт каманды.

Вялікі дзякуй усім, хто працаваў над гэтым праектам.

Асобна хачу падзякаваць Марыі Тамковіч, якая дапамагла скончыць версію 4.6 і зараз дапамагае рэдагаваць пераклады.

UPD: Было некалькі пытанняў, чаму ж не тарашкевіца. Сябры, я з пашанаю стаўлюся да ўсіх моўных стандартаў і варыянтаў, але ж зараз агульна прыняты толькі адзін моўны варыянт, сцверджаны Акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь. Калі гэты варыянт зменіцца – зменіцца і лакалізацыя. Пакуль што, вы можаце замовіць новы моўны стандарт і зрабіць лакалізацыю, якая будзе падабацца тым, хто аддае перавагу іншаму варыянту. Я з задавальненнем дапамагу і растлумачу агульныя праблемы лакалізацыі. Дзякуй за ўвагу.

Перакладчаская памяць Еўрасаюза

На сайце адзінага даследчага цэнтра Еўрасаюза ў свабодным доступе знаходзяцца некалькі перакладчаскіх памяцей ад Генеральнага дырэктарата па пытаннях адукацыі і культуры, Еўрапейскага цэнтра прафілактыцы і кантролю за хваробамі і, самае галоўнае, ад Генеральнага дырэктарата па пытаннях перакладу.

Улічваючы тое, што ў гэтых ТМ сабраны ўсе афіцыйныя мовы Еўрасаюза, перакладчыкам неабходна перш за ўсё выбраць свае працоўныя моўныя пары, а потым, з дапамогай праграмы, якая была распрацавана ў даследчым цэнтры, стварыць асобны файл у неабходнай моўнай пары, каб апасля імпартаваць яго ў выкарыстоўваемую САТ-праграму.

[AdSense-A]

Слоўнікі і гласарыі. Частка 2.

Слоўнікі і гласарыі. Частка 2.

Надыйшоў час падзяліцца яшчэ аднім даволі вялікім спісам знойдзеных слоўнікаў і гласарыяў.

  1. TermSciences – тэрміналагічны партал, які быў разпрацаваны INIST разам з LORIA і ATILF. На хатняй старонцы партала ёсць спасылка і на  тэрміналагічныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца ў працы.
  2. Гласарыі Еўрапейскага Саюза. Каля 300 гласарыяў на 24 мовах Саюза.
  3. Tilde Terminology – здабыванне і прагляд тэрмінаў у воблацы.
  4. Зноў IATE. Партал таксама дазваляе праглядаць тэрміналогію ЕС на ўсіх афіцыйных мовах.
  5. EuroTermBank: бясплатная тэрміналогія на 27 мовах.
  6. EuroVoc – шматмоўны тэзаўрус Еўрапейскага Саюза.
  7. UNTerm – пошук тэрміналогіі ААН.
  8. Тэрміналагічны партал харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
  9. Тэрміналогія ЮНЕСКА.
  10. База тэрмінаў упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
  11. Онлайн-версія тэрміналагічнай базы MultiTerm ад СГА.
  12. Тэрміналогія Камісіі ААН па эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Заходняй Азіі.
  13. VINTARS – тэрміналагічная база дадзеных на 7 мовах ад штаб-кватэры ААН у Вене.
  14. З сумленнем магу сказаць, што лічу гэтую знаходку лепшай за увесь час сваёй працы. Гэта пошукавая сістэма па гласарыям вусных перакладчыкаў ААН. Застаецца толькі спадзявацца, што калі-небудзь хто-небудзь зможа перавесці гэта ў офлайн.
  15. Дарэчы, вельмі недарэчна выглядаючы тэрміналагічны партал, які можа стаць сапраўдным ратаваннем для арабістаў.

Інструменты Okapi для лакалізацыі і перакладу

Інструменты Okapi для лакалізацыі і перакладу

Okapi framework – праект з адкрытым зыходным кодам. Часткамі праекта з’яўляюцца інструменты, якія выкарыстоўваюцца, каб правяраць якасць пераклада, падрыхтоўваць дакументы да перакладу і вызначаць правілы сегментацыі. Для працы праграм патрабуецца Java (нягледзячы на тое, што на сайце пазначана толькі неабходнасць JRE, неабходна ўстанавіць яшчэ і JDK).

Rainbow

Rainbow – крос-платформенная графічная праграма, якая дазваляе карыстацца рознымі інструментамі для падрыхтоўкі тэкстаў да перакладу. Continue reading “Інструменты Okapi для лакалізацыі і перакладу”

Інвестыцыі ў пераклад

Інвестыцыі: навошта?

Інвестыцыі вольнага перакладчыка найчасцей за ўсё падлягаюць вызначэнню пачатковых выдаткаў: набыццё новага ноўтбука, ліцэнзій праграмнага забеспячэння, новы прынтэр, магчыма новы сайт. Пазней перакладчыку можа спатрэбіцца абнаўленне тэрміну ліцэнзіі САТ-забеспячэння ці слоўнікаў, але ж гэткія выдаткі амаль што не плануюцца і яшчэ радзей успрымаюцца ў якасці інвестыцый. Continue reading “Інвестыцыі ў пераклад”

Пераклад Мядзведзева і Цукерберга

У ліпені 2013 года адбылася сустрэча Мядзведзева і Цукерберга. Гэта, здаецца, першы раз, калі кіраўнік краіны, якая з’яўляецца часткай СНД, сустрэўся з неафіцыяльнай асобай такога маштабу. Сустрэча гэта ўзорна ў перакладзе: вельмі рэдка наша праца на такіх сустрэчах з’яўляецца ў кадры.

Дванадцаты конкурс святога Іераніма

Дванадцаты конкурс святога Іераніма

У гонар дня перакладчыка, які штогод праходзіць 30 верасня, Дэпартамент па дзялах Генеральнай Асамблеі і канференцыйнаму кіраванню ААН (ДГАКК) зноў абвесціў аб адкрыцці перакладчаскага конкурсу імя святога Іераніма.

Конкурс адкрыты для наступных асоб і арганізацый:

  • Штатные бягучыя і былыя працаўнікі ААН з любых аддзелаў, незалежна ад дзейнасці, тыпу кантрактаў альбо месца працы;
  • Дэлегаты з любых акрэдатаваных місій ААН;
  • Студэнты ўніверсітэтаў-партнёраў і ўніверсітэтай, якія падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні.

Урывак для перакладу для ўдзельнікаў, якія працуюць у англійска-іспанскай моўнай пары, мае назву “Don de lenguas”. Урывак для тых, хто перакладае на арабскую, кітайскую, французскую, іспанскую ці нямецкую мовы – гэта тэкст на англійскай мове пад назвай “We are only one day apart in age, but our generational differences killed our relationship”.

Удзельнікі павінны адаслаць свой пераклад ў лісце, які пазначаны ніжэй (не трэба далучаць файл да ліста), разам з формай рэгістрацыі. Тыя ўдзельнікі, што працуюць у ААН па кароткатэрміноваму кантракту, павінны пакінуць уласны адрас электроннай пошты, каб з імі маглі звязацца арганізатары.

Удзельнікі могуць запампаваць перакладзеныя тэксты і форму рэгістрацыі на старонцы РЭГІСТРАЦЫІ.

Пераклад трэба адаслаць на наступны адрас электроннай пошты да 31 студня 2017 года: SJTC_DGACM@un.org разам з формай рэгістрацыі.

Вынікі будуць ацэньвацца камітэтам з двух ці трох судзей для кожнай моўнай пары. Суддзі будуць звяртаць асабістую ўвагу не толькі на дакладнасць перадачы сэнсу, але ж і на дакладны пераклад усіх адценняў і стыля тэкста-арыгінала. Як і раней, кожнаму перакладу будзе прызначаны нумар, каб забяспечыць ананімнасць падчас выбару пераможцы. Імя ўдзельніка не будзе выкарыстоўвацца па гэтых жа прычынах. Імёны пераможцаў будуць абвешчаны падчас узнагароды, якая будзе праводзіцца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрке, вясной 2017 года. Дакладная дата будзе абвешчана ў належны час.

Жадаю поспеху ўсім удзельнікам!

Выдаткі на пісьмовы пераклад

Выдаткі на пісьмовы пераклад

Падчас размовы з сябрамі і калегамі, ужо пасля таго, як мы знайшлі запіс з сайта кампаніі Rosado, стала зразумела, што ніхто не ведае, колькі насамрэч павінен каштаваць пісьмовы пераклад. Continue reading “Выдаткі на пісьмовы пераклад”