Беларускамоўная лакалізацыя WordPress

Беларускамоўная лакалізацыя WordPress

Нарэшце выйшла беларускамоўная лакалізацыя WordPress.

За апошні тыдзень было зроблена два выпуску платформы: 4.6 і 4.7. Старэйшая версія ўжо была апублікавана аўтаматычна разам з моўным пакетам, ранейшая версія будзе даступная сёння, а 0:00 UTC ці 3:30 па Менску.

У хуткім часе таксама з’явяцца пераклады для найчасцей за ўсё выкарыстоўваемых плагінаў: Jetpack, Akismet, Contact form 7, YOAST SEO, Polylang (варты ўвагі плагін для тых, чый блог размаўляе на некалькіх мовах) і іншыя; неўзабаве будуць абноўлены пераклады каталогаў плагінаў і тэм WordPress. Таксама працуе сайт беларускай каманды лакалізатараў, форумы падтрымкі.

Калі вы заўважылі памылкі ці хочаце дапамагчы – звяжыцеся са мной праз гэты сайт, LinkedIn ці праз сайт каманды.

Вялікі дзякуй усім, хто працаваў над гэтым праектам.

Асобна хачу падзякаваць Марыі Тамковіч, якая дапамагла скончыць версію 4.6 і зараз дапамагае рэдагаваць пераклады.

UPD: Было некалькі пытанняў, чаму ж не тарашкевіца. Сябры, я з пашанаю стаўлюся да ўсіх моўных стандартаў і варыянтаў, але ж зараз агульна прыняты толькі адзін моўны варыянт, сцверджаны Акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь. Калі гэты варыянт зменіцца – зменіцца і лакалізацыя. Пакуль што, вы можаце замовіць новы моўны стандарт і зрабіць лакалізацыю, якая будзе падабацца тым, хто аддае перавагу іншаму варыянту. Я з задавальненнем дапамагу і растлумачу агульныя праблемы лакалізацыі. Дзякуй за ўвагу.