Пра мяне

Вам патрэбны тэхнічны перакладчык?

Мяне завуць Аляксандр і я — вусны і пісьмовы перакладчык.

Я займаюся сінхронным і паслядоўным перакладамі, працую падчас перамоў, бізнес-сустрэч, канферэнцый і праграм навучання. Асноўныя кірункі, па якіх я працую ў пісьмовым перакладзе:

  • цяжкая тэхніка, авіяцыя, спецыяльная вайсковая падрыхтоўка (вайскова-тэхнічны пераклад);
  • навуковыя тэксты (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, мікрабіалогія);
  • медыцынскія тэксты (анэстэзія, хірургія, нейрахірургія);
  • адмысловыя тэхнічныя тэксты (здабыча нафты і газу, звычайныя і альтэрнатыўныя крыніцы энергіі);
  • лакалізацыя і інтэрнацыяналізацыя праграмнага забеспячэння.

Таксама адным з напрамкаў маёй працы з’яўляецца камп’ютэрная лінгвістыка, а менавіта стылеметрыя.

Працоўныя мовы

Пераважна я працую ў наступных моўных парах:

  • англійская↔руская і англійская↔беларуская;
  • французская↔руская і французская↔беларуская;
  • нідэрландзская→руская, а таксама нідэрландзская→беларуская;
  • партугальская→руская і партугальская→беларуская.

Працоўны досвед

З 2010 года я супрацоўнічаю з абароннымі ведамствамі, кампаніямі-спецэкспарцёрамі, інструктарамі вайсковых падраздзяленняў, МНС, МУС, рознымі міжнароднымі арганізацыямі (АБСЕ/БДІПЧ, ЕК), энергакампаніямі, а таксама кампаніямі-вытворцамі цяжкай тэхнікі спецыяльнага прызначэння (грамадзянская і вайсковая).

Pro-bono праекты

Я дапамагаю арганізацыям «Перакладчыкі без меж» і «Rosetta Stone» і перакладаю ў гуманітарных мэтах для неўрадавых арганізацый. У вольны час я займаюся лакалізацыяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам на беларускую мову (WordPress, Mozilla Firefox).

Вынікі маёй працы гэта пераклад, які адпавядае ўзгодненай тэрміналогіі і неабходнаму стылю. Якасць, надзейнасць і своечасовасць — мае адметныя рысы.

Калі вам неабходны пераклад, вы можаце звязацца са мной праз пошту ці LinkedIn.