Сінхронны пераклад і speech jammer?

Сінхронны пераклад і праблемы чутнасці ўласнага голасу

Сінхронны пераклад часта выглядае драматычна. Магчыма, у гэтым вінна яго гісторыя: стварэнне Лігі Нацый пасля Першай Сусветнай вайны прывяло да неабходнасці карыстацца такім перакладам; гэтая тэхніка ў поўнай меры выкарыстоўвалася падчас судовага разбору ў Нюрнберге. Сумневы ў дакладнасці такого перакладу, тым не менш, заставаліся: Савет Бяспекі ААН перайшоў на сінхронны пераклад толькі ў пачатку 70-х гадоў. «Да гэтага часу перакладчыкам яны не давяралі»…

Нейралінгвістыка спрабуе адкрыць сакрэт, які дазваляе перакладчыкам-сінхраністам без перашкоды ўзнаўляць тэкст на іншай мове. Зразумела, аднак, што адказ на гэтае пытанне злучаны не з пэўнай часткай мозгу, але ж у маланкавай каардынацыі розных яго частак.

У 90–х Франка Фабро і яго супрацоўнікі з Універсітэта Трыеста правялі эксперымент, дзе дзве групы студэнтаў вымаўлялі назвы месяцаў наадварот. Падчас гэтага яны чулі гук свайго голасу ў навушніках.

Да таго часу, пакуль іх голас не прайгралі зноў з затрымкай у 150-200 мс, ўсё было добра. Але ж, калі з’явілася затрымка гуку, ці “рэха”, гэты эксперымент не выклікаў цяжкасцяў толькі ў студэнтаў перакладчаскіх факультэтаў.

Джэф Уотс напісаў добры артыкул паводле гэтай спробы. А саму спробу можна паглядзець на відэа ўверсе.