Падчас выхаду SDL Trados Studio 2017 былі абвешчаны чарговыя зніжкі на версію 2015 года. Зараз даволі-такі базавы пакет, у які ўваходзіць сама студыя, Multiterm і AutoSuggest Creator, каштуе на 200 еўра танней.

Тым часам, SDL вырашыла пазнаёміць нас з перавагамі Studio 2017 праз вэбінар, які адбудзецца 23 жніўня па спасылцы. Удзел у ім бясплатны.

sdl trados studio 2017
(c) SDL

Новыя функцыі SDL Trados Studio 2017

З вядомых функцый, аб якіх абвесціла сама кампанія:

  1. Нейкая інтэлектуальная сістэма, якая дазваляе перакладаць хутчэй, нават калі ў перакладчаскай памяці няма ніякіх супадзенняў.
  2. AutoSuggest пачаў працаваць з усходнімі мовамі.

На гэтым ўсё, запіс будзе абноўлены, калі з’явіцца падрабязная інфармацыя.