interpreting

Шаноўныя калегі!

Адно з самых частых пытанняў, якое я чую ад студэнтаў і новых калег, так ці інакш злучана з заробкамі і выдаткамі вуснага перакладчыка. Мы ўжо некалькі разоў пісалі раней аб заробках і тарыфах, але ж да гэтага часу мы ніколі не размаўлялі аб тым, якія выдаткі перакладчыка павінны аплачвацца кліентам.

Я пішу гэта, маючы на ўвазе сваіх калег-сінхронных перакладчыкаў. Іншыя перакладчыкі таксама знойдуць нешта карыснае ў гэтым запісе, але ж яны заўжды павінны памятаць, што выдаткі, злучаныя з іх прафесійнай дзейнасцю, могуць рэгулявацца альбо абмяжоўвацца іншымі правіламі: кантрактам, дзяржаўнай палітыкай ці палітыкай кампаніі, а таксама заканадаўствам у агульным.

Калі вы заўжды працуеце сінхронным перакладчыкам ці прымаеце такія заказы на выходных ці падчас летняга адпачынку ў дадатак да іншых перакладаў; калі вы толькі пачалі працаваць ці калі вы ўжо маеце добры досвед, але ж ніколі не разумелі, якія падаткі павінны аплачвацца кліентам – гэты запіс вам дапаможа.

Памятайце таксама, што мы размаўляем зараз не аб прафесійных тарыфах. Гэта асобнае пытанне. Вы павінны прызначыць тарыф за поўны дзень і паўдня вуснага пераклада. Раней мы разважалі на тэму таго, як вынайсці належны тарыф і што трэба ўлічваць падчас падліку. Некаторыя з вас наведвалі мае семінары, якія былі прысвечаны гэтай размове. Памятайце, што вы павінны мець адзіны тарыф для ўсіх кліентаў, за выключэннем дзяржаўных альбо карпаратыўных прафесійных кантрактаў, дзе вы пагаджаецеся на меншыя грошы ў абмен на ўстойлівасць, аб’ёмы, пашану і іншыя ўмовы. Прапаноўваю пакінуць тарыфы асобна і засяродзіцца на тых выдатках, якія павінны быць аплачаны агенцтвам, дзяржаўным ворганам, кампаніяй альбо прыватным кліентам пасля таго, як пераклад быў выкананы.

Не забывайцеся, што мы размаўляем зараз аб кампенсацыі, але ж не аб авансе. Я раблю так, таму што гэта – звычайная бізнес-практыка, і вы павінны быць гатовы да таго, каб працаваць такім жа чынам. Найчасцей за ўсё, перакладчыкі могуць страціць добрага кліента альбо зачыніць вельмі важныя «дзверы» толькі таму, што яны пыталіся аб авансе. Мы заўсёды павінны быць гатовы да таго, каб самастойна аплачваць гэтыя выдаткі. Добры сінхронны перакладчык, які разумее бізнес, павінен заўжды мець грошы на білет на самалёт на другі кантынент, браніраванне гатэля, транспарт і ежу. Тобок, зразумела, што пытаць у новых кліентаў з невядомай рэпутацыяй аванс не толькі за выдаткі, але ж і за працу – гэта добрая практыка.

Як і было вызначана раней, у пераважнай колькасці заказаў, чакаецца, што вы аплаціце ўсё самастойна, і ўсе вашы выдаткі будуць кампенсаваны пазней, найчасцей за ўсё ў той час, калі будуць аплачвацца і вашы паслугі; час ад часу, з-за бухгалтэрскай практыкі кампаніі ці дзяржаўнага агенцтва, кампенсацыя можа выплачвацца дольш, чым вашы паслугі. Вы павінны быць гатовы да гэтага. Сума, якая патрэбна на гэткія выдаткі, павінна разгледжвацца вамі як бізнес-інвестыцыя.

[wp_ad_camp_2]

Вось пытанне, якое паўстае: Якія мае выдаткі павінны аплачвацца кліентам?

Падарожжа

Па першае, калі вам трэба кудысьці ехаць, і падарожжа зойме дзень да і дзень пасля падзеі, вы павінны спагнаць з кліента тарыф за паўдня сінхроннага пераклада за кожны з гэтых дней. Інакш кажучы, калі вы перакладалі на канферэнцыі на працягу трох дзён, вы павінны атрымаць суму за чатыры працоўных дні:

тарыф за ½ дня за паездку да месца працы + 3 дня перакладу + тарыф за ½ за паездку дамоў = 4 працоўных дні

Далей, вам належыць кампенсацыя за квіткі на самалёт, цягнік ці аўтобус, якія вы набылі, каб прыехаць на канферэнцыю і дамоў. Звычайна, кліент чакае, што кампенсацыя будзе толькі за квіток эканом-класа, але ж, пасля незвычайна доўгага падарожжа, вам неабходна прасіць кампенсацыю за квіткі бізнес-класа. Асабліва тады, калі вы едзеце працаваць адразу ж пасля падарожжа праз Атлантычны ці Ціхі акіяны. Як і было прапанавана ў ранейшых запісах, вам неабходна мець выбраную авіакампанію, з якой вы лятаеце дужа часта. Такім чынам, вы зможаце атрымаць за бонусныя мілі месца ў бізнес- ці першым класе, хаця кліент і будзе кампенсаваць вам толькі эканом-клас. Пераканайцеся ў тым, што кампенсацыя ўключае ў сябе ўсе выдаткі: выдаткі за багаж, зборы і падаткі аэропорта, выдаткі на візу, якую вы атрымалі, каб выйсці з аэрапорта, пры неабходнасці.

Гатэлі

Вы таксама павінны запытаць кампенсацыю за ўсе гатэльныя выдаткі: тарыф за комнату, тарыф за рэзэрваванне комнаты, тарыф за інтэрнет і гэтай далей. Асаблівае абслугоўванне ці аплата за фільмы не павінны быць ўключаны ў канчатковы рахунак на кампенсацыю. Выбірайце звычайны бізнес-гатэль, а не люкс-гатэль (за выключэннем выпадкаў, калі гэтага патрабуе праца).

Каб разумець памеры кампенсацыі, якую вы можаце запытваць у кліента, скарыстайцеся табліцай Федэральнай падаткавай службы ЗША. Яна вызначае максімальны кошт комнаты, які дазваляецца падчас камандыровак у розных гарадах і штатах: http://www.gsa.gov/portal/content/104877.

Ежа і транспартныя выдаткі

Транспартныя выдаткі таксама павінны быць заўжды ўключаны ў вашу кампенсцыю: таксі з аэрапорта ў гатэль і назад, таксі з гатэля на канферэнцыю і назад. У некаторых выпадках, кліент кампенсуе вам нават транспартныя выдаткі з вашага дому да аэропорта і назад. Гэткая магчымасць існуе, але ж вы павінны абмеркаваць гэтыя выдаткі, перш чым уключаць іх у канчатковы рахунак кампенсацыі. Час ад часу, кліент хоча, каб у аэрапорт вы ехалі на аўтобусе, іншыя нават лічаць, што вы можаце скарыстацца гарадскімі цягнікамі ці іншым гарадскім транспартам. Мне гэта не спадабаецца, але ж гэта трэба абмяркоўваць разам з кліентам.

Вы таксама павінны запытаць штодзённы спажытак на ежу (Per Diem) за кожны дзень, які вы знаходзіцеся па-за межамі свайго дома (час на падарожжа і пераклад). Каб не хвалявацца, збіраючы рахункі за кожны сняданак,  скарыстайцеся табліцай Федэральнай падаткавай службы ЗША. Яна вызначае Per Diem, які дазваляецца падчас камандыровак у розных гарадах і штатах: http://www.gsa.gov/portal/content/104877.

Калі вы жывяце ў ЗША і едзеце ў іншую краіну, каб перакладаць, вы павінны падлічваць свае выдаткі на гатэль і штодзённы спажытак згодна са спісам, які Дзяржаўны Дэпартамент ЗША публікуе штогод. Ён таксама ўтрымлівае звесткі па належным сумам па краінах і гарадах: https://aoprals.state.gov/web920/per_diem.asp.

Хаця я і не ведаю, якія патрабаванні трэба выконваць, каб карыстацца гэтай практыкай ў ЕС, вы, урэшце, можаце звярнуцца да спіса Per Diem па краінах ЕС: https://ec.europa.eu/europeaid/sites/devco/files/perdiem-rate-20150318.pdf

Наступны спіс можа выкарыстоўвацца тымі з вам, хто жыве і працуе ў Мексіцы: http://www.cualtos.udg.mx/sites/default/files/adjuntos/tarifas_viaticos_nacionales.pdf

Іншыя выдаткі і парады

Напрыканцы, вы павінны атрымаць кампенсацыю за ўсе іншыя выдаткі, злучаныя з перакладам, як, напрыклад, аплату паркоўкі, арэнду машыны і паліва, зборы за платныя дарогі, капіяванне дакументаў і іншыя.

Вы павінны захоўваць усе рахункі альбо іншыя выдаткі на кампенсацыю: кошт квіткоў, таксі, гатэль і г.д. Нават калі кліент не пытае пра іх, вы заўжды павінны паспрабаваць атрымаць кампенсацыю па прад’яўленню рахунка з прафесійнымі выдаткамі і тарыфаміпа катэгорыях. Рэкамендуецца захоўваць іх на ўсялякі выпадак, а таксама для падаткавай службы.

Кліент можа прапанаваць набыць квіткі на самалёт ці аплаціць гатэль; ён таксама можа аплаціць вашу ежу і гэтак далей. Гэта прымальная практыка, і ў такіх выпадках вы павінны прасіць кампенсацыю толькі за тыя выдаткі, якія вы самі аплацілі.

Спадзяюся, што гэтая інфармацыя будзе для вас карыснай. Шчыра чакаю, што вы перададзіце ўсе свае выдаткі кліентам. Вось як працуюць прафесіяналы.

Заўвага

Тыя, хто працуюць у Беларусі, могуць карыстацца наступнымі спасылкамі, каб вызначыць спажытак на гатэль і штодзённы спажытак на ежу, а таксама спажыткі на замежныя камандыроўкі:

http://www.minfin.gov.by/ru/norms/

http://www.minfin.gov.by/ru/norms/rb/

http://www.minfin.gov.by/ru/norms/instruction/

Вялікі дзякуй блогу Rosado Professional Solutions за вельмі цікавы запіс.

0 комментариев

    Добавить комментарий

    Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

    Подпишитесь на блог

    Введите адрес электронной почты, чтобы получать новости с этого сайта.

    Присоединиться к еще 2 подписчикам

    %d такие блоггеры, как: