Корпус паралельных тэкстаў
19 жніўня, 2016

Што гэта такое?

Корпус паралельных тэкстаў ствараецца пры параўнанні тэкста-арыгінала і перакладу. Апасля корпус пераносіцца ў перакладчаскую памяць з дапамогай стандарту tmx; канвертаваць tmx-файл магчыма ў любы фармат перакладчаскай памяці, які выкарыстоўваецца ўсевядомымі CAT-інструментамі.

Як стварыць корпус?

З дапамогай WinAlign/SDL Trados Studio 2011

У студыі ёсць стандартнае прыкладанне – WinAlign, з чыёй дапамогай вы можаце стварыць корпус паралельных тэкстаў. Адкрыць яе можна з галоўнага вакна праграмы, дзе на панэлі інструментаў ёсць кнопка “Align translated documents.

Галоўнае акно WinAlign выглядае досыць непрыкметна:

winalign_main_windowПросты, аднак, выгляд, не павінен уводзіць вас у зман, таму што перад вамі досыць моцны інструмент.

Каб стварыць корпус, неабходна пачаць у WinAlign новы праект. Дыялогавае вакно праекта можна адкрыць з дапамогай кнопак CTRL+N.

winalign_settingsУ вакне вы можаце выбраць неабходныя мовы, тып файла, працоўныя файлы, а таксама магчымасці экспарту. WinAlign можа экспартаваць дадзеныя ў корпус у двух фарматах – стандартны tmx і не такі звычайны фармат Workbench. Рэкамендую наладзіць гэты параметр падчас стварэння праекту. Гэта налада знаходзіцца ва ўкладцы Export.

winalign_window_project_tmxПасля таго, як файлы былі дададзены, трэба іх адкрыць, выраўняць паралельныя сказы і праверыць якасць іх сумяшчэння. Каб зрабіць гэта, выбіраем у меню пункт “Alignment -> Align project” і адкрываем праект, двойчы націскаючы на файл.

winalign_window_align_project_openСувязі паміж сегментамі можна разбіваць, калі выраўноўванне прайшло няўдала; таксама, сегменты можна злучаць зноў. Здараецца і так, што правілы сегментацыі, што былі ўжо наладжаны ў  Studio, таксама памылкова апрацоўваюць тэкст. Каб выправіць гэта, вы можаце падзяляць і/ці злучаць сегменты. Каб зрабіць гэта, неабходна націснуць правай кнопкай па сегменце арыгінала, які вы хочаце падзяліць/злучыць.

Рэжым рэдагавання тэксту, калі вы знайшлі некія памылкі, адкрываецца па падвойнаму націску на сегмент, а закрываецца з дапамогай кнопкі Esc.

Экспартуецца корпус з дапамогай каманды меню “File -> Export project”.

З дапамогай LF Aligner

Каб стварыць TMX з заўжды перакладзеных тэкстаў, вы можаце скарыстацца LF Aligner – OpenSource-праектам.

Стварэнне корпуса паралельных тэкстаў у LF Aligner займае ўсяго некалькі хвілін.

Галоўнае акно Aligner выглядае наступным чынам:lf_aligner_main_windowПраграма працуе з наступнымі тыпамі файлаў:

  • txt, rtf, doc/docx (тэкставыя файлы павінны быць захаваны ва UTF-8);
  • pdf ці pdf, экспартаваны ў тэкставы файл;
  • любы лакальны html-файл;
  • старонка сайта (замест месца размяшчэння файлаў арыгінала і перакладу неабходна скарыстацца двумя спасылкамі);
  • і дакументы Еўракамісіі і Еўрапарламента.

LF Aligner патрабуе выкарыстоўваць лацінку як у месцах захоўвання файлаў, так і ў назвах гэтых файлаў.
Пасля таго, як вы пазначылі неабходныя файлы, вы можаце выбіраць паміж сегментаваннем па абзацах і сказах. Тым не менш, сегментаванне па абзацах трэба выбіраць толькі ў тым выпадку, калі сегментацыя прайшла няўдала, то бок праграма не змагла распазнаць некаторыя сегменты альбо дадала новыя.

lf_aligner_segmentation_windowКаб прагледзець і змяніць сегментаваны тэкст, вы можаце скарыстацца ўбудаваным рэдактарам альбо адкрыць атрыманы файл у Excel. Напрыканцы вы можаце захаваць TMX-файл, калі ён вам патрэбны, і адрэгаваць яго ўласцівасці: дату стварэння і стваральніка.

Заключэнне

Такі корпус неабходны, калі ў вас заўжды ёсць вялікі пул перакладзеных дакументаў у лічбавым фармаце і вы, напрыклад, вырашылі пачаць карыстацца CAT-інструментамі. Гатовыя дакументы дапамогуць захаваць агульны стыль – калі дакументы, зразумела, на адну і тую ж тэму – і зрабіць пераклад крыху хутчэй.

N.B.: Існуе, зразумела, шмат іншых праграм і прыкладанняў для стварэння корпуса паралельных тэкстаў. ABBYY аддае ABBYY Aligner вольным перакладчыкам бясплатна апасля рэгістрацыі ў SmartCAT.

А вось SDL вырашыла адмовіцца ад WinAlign і ўкаранілі гэтую функцыю ў саму студыю. Працуе, кажуць, лепей і інтэлектуальней.

0 каментарыяў
    Пакінуць каментарый

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *