Перакладчаская памяць Еўрасаюза
21 лютага, 2017

На сайце адзінага даследчага цэнтра Еўрасаюза ў свабодным доступе знаходзіцца перакладчаская памяць ад Генеральнага дырэктарата па пытаннях адукацыі і культуры, Еўрапейскага цэнтра прафілактыцы і кантролю за хваробамі і, самае галоўнае, ад Генеральнага дырэктарата па пытаннях перакладу.

Улічваючы тое, што ў гэтых ТМ сабраны ўсе афіцыйныя мовы Еўрасаюза, перакладчыкам неабходна перш за ўсё выбраць свае працоўныя моўныя пары, а потым, з дапамогай праграмы, якая была распрацавана ў даследчым цэнтры, стварыць асобны файл у неабходнай моўнай пары, каб апасля імпартаваць яго ў выкарыстоўваемую САТ-праграму.

0 каментарыяў
    Пакінуць каментарый

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *