Інвестыцыі ў пераклад
29 лістапада, 2016

Інвестыцыі: навошта?

Інвестыцыі вольнага перакладчыка найчасцей за ўсё падлягаюць вызначэнню пачатковых выдаткаў: набыццё новага ноўтбука, ліцэнзій праграмнага забеспячэння, новы прынтэр, магчыма новы сайт. Пазней перакладчыку можа спатрэбіцца абнаўленне тэрміну ліцэнзіі САТ-забеспячэння ці слоўнікаў, але ж гэткія выдаткі амаль што не плануюцца і яшчэ радзей успрымаюцца ў якасці інвестыцый.Трэба, здаецца, змяніць свае погляды і пачаць ставіцца да бізнесовых выдаткаў, як да інвестыцый ў гэты ж самы бізнес. Паміж гэтымі двумя вызначэннямі існуе пэўная розніца. Выдаткі – неабходная ўмова гэтай фінансавай гульні; набыццё тонера для прынтэра – зразумела, выдаткі, таму што вельмі цяжка ўявіць пісьменнага перакладчыка, які ніколі нічога не друкуе. Час і грошы, якія былі страчаны на наведванне гандлёвай выставы, гэта інвестыцыя, таму што гэтае наведванне можа прынесці вам новых кліентаў. Галоўнай асаблівасцю інвестыцый з’яўляецца будучы даход.

Перш за ўсё, вызначце, дзе вам патрэбны інвестыцыі. Магчыма, неабходна ўжо аплаціць курсы па медыцынскаму перакладу? Ці набыць новую версію слоўніка? Білет у экзатычную краіну, дзе можна адпачыць? Не здзіўляйцеся, таму што такі адпачынак добра адаб’ецца на перакладах: стомлены перакладчык – дрэнны перакладчык.

Па-другое, вызначце свой бюджэт. Асобна плаціце за прафесійнае развіццё, рэкламу і аперацыйныя выдаткі. Плануйце ўсе выдаткі і інвестыцыі загадзя на год.

І, нарэшце, вызначце, які дадатак ад інвестыцый вас задаволіць. Ці застанецеся вы задаволен, калі проста вернеце грошы, якімі аплацілі канферэнцыю, ці хочаце падвоіць гэтую суму? Падлічыце, колькі неабходна выканаць заказаў, каб атрымаць тое, што вы хочаце. Вызначце мэту і сачыце за яе выкананнем; гэты спосаб дапаможа вам вызначыць, якая з інвестыцый каштавала страчаных грошаў і часу.

Напрыканцы маю заўважыць, што гэтыя выдаткі дапамогаць вам:

  1. Выканаць усе задачы і дасягнуць свае мэты. Новы сайт дапаможа напроста звярнуцца да тых груп кліентаў, якія вы не можаце сустрэць асабіста.
  2. Палепшыць прафесійныя навыкі. Вывучыць новую мову ці прайсці курсы стэнаграфіі? Гэта таксама інвестыцыі ў бізнес.
  3. Вырасці. Як перакладчык, зразумела. Калі вы заўважылі, што ваша праца нікуды не рухаецца – паспрабуйце інвестыцыі (гл. пункт 2).

А што думаеце аб інвестыцыях вы?

 

[wp_ad_camp_3]