Glossarmanager: кіраванне тэрміналогіяй
8 мая, 2017

Вядзенне тэрміналагічнай базы дадзеных

Некалькі тыдняў таму я знайшоў неверагодны інструмент, які дагэтуль пазбягаў маёй увагі. Тым больш прыемна адрэкамендаваць вам Glossarmanager – праграму кіравання тэрміналогіяй, якая распрацоўваецца с 2008 года Франком Брэмпелем (Glossarmanager GbR, Бон, Германія).

Тэрміны ў Glossarmanager храняцца ў розных гласарыях; кожны гласарый мае дзве мовы (“Sprache 1” і “Sprache 2”), а таксама слупкі для сінонімаў, антонімаў, выяў і каментароў. Колькасць працоўных моў у кожным слоўніку абмежавана дзвюма. Тым не менш, вы можете выкарыстоўваць поле каментарыя для трэцяй мовы. У кожным гласарыі можна ствараць раздзелы (“Kapitel”). Такім чынам, калі вы маеце вялікі гласарый па будоўле, вы можаце стварыць раздзелы “Інструменты”, “Бяспека” і інш.

(с) http://blog.sprachmanagement.net

(с) http://blog.sprachmanagement.net

Праграма дазваляе імпартаваць існуючыя гласарыі ў фарматах rtf, csv, txt. Функцыя імпарту вельмі простая і правярае гласарый на наяўнасць паўтаральных тэрмінаў.

Glossarmanager таксама мае ўбудаваную праграму паўтарэння ўнесенных тэрмінаў. Функцыя гэтая патрабуе ўвода слоў і пільна сочыць за памылкамі і любымі адхіленнямі ад таго, што запісана ў базе дадзеных. Калі вас не хвалююць дарэчы вельмі цяжкія каментарыі з боку праграмы, яна дапаможа вам запомніць досыць вялікія аб’ёмы інфармацыі.

Хуткі пошук у Glossarmanager

Праграма стварае маленькае дадатковае акенца, якое працуе на фоне і дазваляе шукаць неабходныя тэрміны падчас плённай працы.

glossarmanager

(с) glossarmanager.de

У пошуке можна адключыць выкарыстоўванне спецыяльных сімвалаў (ç, à, é і іншых), а таксама ўключаць пошук згодна з рэгістрам слоў. Унізе спіса супадзенняў з’яўляюцца прапанаваныя спасылкі для пошуку онлайн. Спасылкі, якія выкарыстоўваюцца праграмай, можна змяніць у наладах.

Праграма распаўсюджваецца бясплатна, знайсці яе можна па спасылцы ў першым параграфе.

[wp_ad_camp_2]

0 каментарыяў
    Пакінуць каментарый

    Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *